СААЗ паведаміла аб няздольнасці кантраляваць распаўсюджванне віруса Эбола

Маргарэт Чан, генеральны дырэктар СААЗ, Сусветнай Арганізацыі аховы Здароўя, сцвярджае, што ліхаманка Эбола распаўсюджваецца значна хутчэй, чым здольнасць міжнародных медыцынскіх устаноў кантраляваць захворванне.

Маргарэт Чан таксама заявіла, што ўспышка смяротна-небяспечнага віруса, бушавала ў Заходняй Афрыцы, атрымала статус самай буйной і складанай з усіх раней існуючых. Агенцтва Рэйтэр паведамляе, што колькасць новых выпадкаў дыягнаставання хваробы, імкліва павялічваецца. На канферэнцыі ў Жэневе, галоўны дырэктар СААЗ адзначыла, што на сённяшні дзень у медыкаў няма магчымасці вылечыць ўсіх інфіцыраваных людзей.

Зараз, вірус Эбола працягвае ахопліваць Заходнюю Афрыку. Паведамляецца, што заражэнне ахапіла Ліберыю, Гвінею, Сьера-Леонэ, Нігерыю, Самалі і Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Эфектыўнай вакцыны супраць ліхаманкі пакуль не існуе. Раней, СААЗ дазволіла выкарыстоўваць эксперыментальныя лекі ад гэтай хваробы. Аднак асаблівага плёну дасягнута не было.

Хуткасць развіцця інфекцыі і сама ўспышка хваробы прызнаныя самымі цяжкімі за ўсю 40-гадовую гісторыю існавання. Нагадаем, што колькасць памерлых ад смяротнага віруса дасягнула 2296 чалавек. Інфіцыраванымі застаюцца каля 4293 людзей.